Маладзечанцы прывезлі ўзнагароды свята «Слуцкія паясы»

Маладзечанцы прывезлі ўзнагароды свята «Слуцкія паясы»
У Слуцку прайшло абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 майстроў з розных куткоў Міншчыны. У іх ліку супрацоўнікі Маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў, якія вярнуліся дадому з ганаровымі дыпломамі

Кераміка, ткацтва, саломапляценне, разьба па дрэве – удзельнікі свята прадставілі звыш 20 кірункаў народнай творчасці.

Вялікую цікавасць у гасцей свята выклікаў традыцыйны конкурс «Беларуская лялька». Майстрам дазвалялася выкарыстаць дамашнія напрацоўкі. Аднак лялька павінна была вырабляцца непасрэдна на конкурсе. Метадыст цэнтра Алена Тарлецкая перамагла ў намінацыі «Лепшая льняная лялька». Удзельніца народнага клуба майстроў народнай творчасці «Вытокі» Людміла Казанава заняла першае месца ў намінацыі «Лепшая тэкстыльная лялька ў этнаграфічным касцюме».

Падрабязней: https://mgazeta.by/kultura/item/5272-maladzechantsy-pryvezli-znagarody-svyata-slutskiya-payasy.html

Share Button
Заметили ошибку в тексте? Выделите текст - нажмите Ctrl + Enter. Будем благодарны за помощь!
Автор: http://www.molodechno.minsk-region.by/ Все записи автора
10/09/2019